08.09.2011 Разбіўся ХК «Лакаматыў», сярод загінулых — беларусы Руслан Салей, Сяргей Астапчук, Мікалай Крываносаў Разбіўся ХК «Лакаматыў», сярод загінулых — беларусы Руслан Салей, Сяргей Астапчук, Мікалай Крываносаў 8 верасня 2011 www:nn.by
У чацвер пасля вылету з Яраслаўля ў Мінск разбіўся самалёт ЯК-42 з камандай ХК «Лакаматыў» на борце. Загінулі 43 чалавекі з 45: увесь асноўны склад каманды, трэнеры, члены экіпажа. У чацвер, у 15:05, пасля вылету з Яраслаўля ў Мінск разбіўся самалёт ЯК-42 з камандай ХК «Лакаматыў» на борце. Загінулі 43 чалавекі з 45: увесь асноўны склад каманды, трэнеры, члены экіпажа. Сярод загінулых беларускія хакеісты — Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер па фізпадрыхтоўцы Мікалай Крываносаў (1980 года нараджэння), сын вядомага хакеіста Івана Крываносава. «Лакаматыў» ляцеў у Мінск, дзе 8 верасня меўся згуляць матч чэмпіянату КХЛ з мінскім «Дынама». Гэта гульня адменена, а вечарам чацвярга ў «Мінск-Арэне» пройдзе жалобная цырымонія. Паводле версіі Расавіяцыі, самалёт пры ўзлёце зачапіўся за мачту курсавога маяка. Газета.ру і Прессбол зазначаюць, што з прычыны ВІП-саміта ў Яраслаўлі з удзелам прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева самалёт узлятаў з запасной паласы і не паспеў належна разагнацца.  |